.

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў выдавецтва Duke University Press

Duke University Press амерыканскае навуковае выдавецтва, якое выпускае выданні па гуманітарных і грамадскіх навуках.

Для тэсціравання даступныя калекцыі:

  • навуковых часопісаў па літаратуры, культуралогіі, сацыялогіі, палітыцы, гісторыі;
  • рэцэнзаваных часопісаў па тэарэтычнай і прыкладной матэматыцы, статыстыцы;
  • кніжная калекцыя больш чым з 2,5 тыс. найменняў.

Мова дакументаў англійская.

Доступ даецца з 03.12.2019 г. па 25.01.2020 г.

Звяртайцеся ў залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл.: 40 98 86 (унутр. 226, 173).

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — загадчык бібліятэкі Громава Таццяна Віктараўна, тэлефон: 60 58 93

Бібліятэцы БарДУ адкрыты тэставы доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў выдавецтва Duke University Press
2019-12-04