УНИВЕРСIТЭТ

Кафедра тэорыі і практыкі нямецкай мовы ладзіць конкурс фотаработ і сачыненняў на нямецкай мове

ДА ЎВАГІ СТУДЭНТАЎ
Кафедра тэорыі і практыкі нямецкай мовы ладзіць конкурс фотаработ і сачыненняў на нямецкай мове.
EIN TAG MIT ÖKOLOGISCHEN LÖSUNGEN
(дзень з думкамі пра экалогію)

Конкур c праводзіцца з 15 лютага да 15 сакавіка 2013 года.
Работа павінна быць прадстаўлена ў форме фотаработы і (альбо) сачынення.
Работы пр адстаўляюцца на кафедру тэорыі і практыкі нямецкай мовы па адрасу: вул. Паркавая, корпус 1, каб 107.

Патрабаванні да фатаграфій

  1. Конкурсныя фотаработы павінны быць пададзены ў надрукаваным выглядзе ў каляровым альбо чорна-белым выкананні (фармат А4).
  2. Да ўдзелу у конкурсе не дапускаюцца фатаграфіі, скапіраваныя з інтэрнет - сайтаў.
  3. Тэма фотаработы павінна адпавядаць заяўленай намінацыі.
  4. Ад аднаго ўдзельніка прымаецца не больш за 3 ф а таграфіі, якія складаюць серыю. Арганізатар мае права скарачаць аўтарскую серыю.
  5. Дазваляецца лічбавая апрацоўка фотаздымкаў і фотамантаж. Аўтары падаюць фотаздымкі ў надрукаваным выглядзе. Фатаграфіі павінны суправаждацца інфармацыяй аб аўтары (Прозвішча, імя, імя па бацьку; тэлефон, група, факультэт, аўтарская назва фатаграфіі, апісанне, дата здымку).

Патрабаванні да сачыненняў

Агульныя патрабаванні да сачыненняў: аб'ём не больш за 2 старонкі ў надрукаваным выглядзе фармата А4, шрыфт Times New Roman альбо Arial , 14 кегль, інтэрвал 1,5. Да тэксту сачынення дадаецца заяўка з інфармацыяй аб аўтары (Прозвішча, імя, імя па бацьку; тэлефон, група, факультэт, аўтарская назва работы).
Спіс намінантаў і пераможцаў конкурсу размяшчаецца на стэндах факультэта славянскіх і германскіх моў, кафедры тэорыі і практыкі нямецкай мовы, а таксама на сайце факультэта з указаннем прозвішча і імя аўтара.
ФІНАЛ КОНУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ АДБУДЗЕЦЦА 2 КРАСАВІКА.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых! Мы чакаем Вашых работ!
Кафедра тэорыі і практыкі нямецкай мовы

18.02.2013