УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ажыццяўляе інфармацыйную падтрымку канферэнцый

У чытальнай зале для навуковай працы прадстаўлена кніжная выстава навуковых і вучэбных выданняў у межах падрыхтоўкі ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Бесперапынная тэхналагічная і эстэтычная адукацыя: тэндэнцыі, дасягненні, праблемы». Наведаць чытальную залу для навуковай працы і азнаёміцца з экспанаванымі выданнямі можна з 20 верасня па адрасе: вул. Паркавая, 62, бібліятэка, кабінет 223.

19.09.2013