УНИВЕРСIТЭТ

У бібліятэцы БарДУ — новы праект Інстытута імя Гётэ

Навукова-бібліяграфічны аддзел бібліятэкі БарДУ прапануе новы праект Інстытута імя Гётэ – Onleihe.Onleihe – гэта электронны бібліятэчны абанемент бібліятэкі Інстытута імя Гётэ. Сервіс дае магчымасць карыстацца электроннымі выданнямі на нямецкай мове — электроннымі кнігамі, аўдыёзапісамі, электроннай прэсай, электроннымі базамі дадзеных, матэрыяламі на нямецкай мове як замежнай. Для працы з рэсурсам запрашаем у электронную бібліятэку ўніверсітэта па адрасе: вул. Паркавая, 62, кабінет 202.
Даведкі па тэлефоне (8-0163) 40-98-86 (унутраны 176, 226).

04.10.2013