УНИВЕРСIТЭТ

31 кастрычніка бібліятэка прыме ўдзел у круглым стале, арганізаваным кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

«В начале было Слово…» – такая назва абрана для выставы, прысвечанай 1 025-годдзю Хрышчэння Русі. Маляўнічыя, змястоўныя кнігі Выдавецтва Беларускага Экзархата і іншых беларускіх выдавецтваў не пакінуць нікога абыякавым.

З 28 кастрычніка з выставай можна будзе азнаёміцца ў памяшканні чытальнай залы для навуковай працы (бібліятэка, кабінет 223) , а 31 кастрычніка – у месцы правядзення круглага стала – лекцыйнай зале бібліятэкі (кабінет 111). Увазе ўдзельнікаў будзе прапанавана прэзентацыя друкаваных і электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі БарДУ ў дапамогу духоўнаму выхаванню, падрыхтаваная навукова-бібліяграфічным аддзелам бібліятэкі.

23.10.2013