УНИВЕРСIТЭТ

У бібліятэцы БарДУ сустрэнуцца кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі

13-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Менеджмент бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі» адбудзецца 13—14 лістапада 2013 года ў бібліятэцы ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт». Арганізатарамі 13-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі выступаюць бібліятэка установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт» і Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Тэма канферэнцыі 2013 года — «Роля бібліятэкі ў інфармацыйным забеспячэнні навукова-даследчай дзейнасці універсітэта» — адлюстроўвае важнасць пастаяннага ўдасканалення дзейнасці бібліятэкі ў сучасных умовах развіцця інавацыйнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, удзелу устаноў вышэйшай адукацыі краіны ў міжнародных рэйтынгах.

Месца правядзення канферэнцыі: Рэспубліка Беларусь, г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62, бібліятэка.

Падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі і рэгістрацыя удзельнікаў на сайце: http://www.library.bsu.by/?vpath=/conference2013

29.10.2013