УНИВЕРСIТЭТ

2 снежня 2013 года бібліятэка ўніверсітэта запрашае студэнтаў інжынернага факультэта на творчую сустрэчу з выкладчыкамі кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін «Матэматыка – царыца навук»

Сустрэча адбудзецца ў 11:50, аўдыторыя 107 інжынернага факультэта па вул. Кароліка, 8. Мерапрыемства пройдзе ў рамках аб’яўленага ЮНЕСКА Года матэматыкі планеты Зямля.

Матэматыка з’яўляецца важнейшай часткай прафесійнай падрыхтоўкі будучых інжынераў. Менавіта таму бібліятэка БарДУ шмат увагі надае інфармацыйнаму забеспячэнню фізіка-матэматычных дысцыплін. Кнігазабяспечанасць дысцыпліны «Матэматыка» на інжынерным факультэце складае 100%.

Кніжны фонд бібліятэкі на 1 верасня 2013 года налічвае 295 тысяч экзэмпляраў дакументаў. Бібліятэка штогод атрымлівае 335 назваў беларускіх і расійскіх перыядычных выданняў. Сярод іх і часопісы, у якіх разглядаюцца праблемы прыродазнаўчых навук: «Вестник БГУ. Серия 1. Физика, математика, информатика», «Вестник Гомельского государственного технического университета им. П. О. Сухого», «Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук», «Инновации в образовании», «Наука и инновации».

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі БарДУ уключаюць у сябе базы дадзеных уласнай генерацыі і набытыя базы дадзеных. Базы дадзеных уласнай генерацыі прадстаўлены электронным каталогам кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, паўнатэкставай базай дадзеных работ выкладчыкаў БарДУ, базай дадзеных «Webбібліятэка».

Электронны каталог вядзецца з 2006 года і налічвае ўжо больш за 130 тысяч бібліяграфічных запісаў. Пошук у электронным каталогу бібліятэкі па ключавым слове «матэматыка» выдае вынік больш за 1 445дакументаў.
Паўнатэкставая база дадзеных работ выкладчыкаў БарДУ на сённяшні дзень змяшчае 763 назвы вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў у электронным варыянце ў PDF-фармаце. Сярод аўтараў – выкладчыкі кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін: А. М. Кірухова, Т. Р. Якубовіч, А. М. Унсовіч, Н. І. Шляга, А. С. Бабылёва.

База дадзеных «Webбібліятэка» – гэта электронны каталог кніг, якія даступны для спампоўвання ў Інтэрнэце, змяшчае 206 запісаў, у тым ліку і кнігі па матэматыцы і фізіцы.
Набытыя базы дадзеных аддаленага доступу ў бібліятэцы ўніверсітэта прадстаўлены электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, базай дадзеных дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, ресурсамі ў тэставам доступе.

У ходзе мерапрыемства будзе прадстаўлены экспрэс-агляд літаратуры па фізіка-матэматычных навуках, які ўключае ў сябе і выданні выкладчыкаў кафедры.
Кафедра фізіка-матэматычных дысцыплін БарДУ – адна з 9 кафедраў інжынернага факультэта, на якой вывучаюцца 16 вучэбных дысцыплін. Загадчык кафедры – Алена Мікалаеўна Кірухова. На кафедры працуюць 16 выкладчыкаў, у тым ліку 1 доктар навук і 3 дацэнты.

Кантактныя тэлефоны: 41-44-93 (108), +375298278982 (МТС) – вядучы бібліятэкар сектара абанемента С. П. Марозава.

E-mail: barsu-lib@mail.by

25.11.2013