УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы Барду прадастаўлены тэставы доступ да электроннай бібліятэкі MYBRARY

Электронная бібліятэка MYBRARY — гэта паўнатэкставая база дадзеных прававой, эканамічнай і бізнес-літаратуры. Бібліятэка змяшчае больш за 2 000 найменняў кніг і часопісаў на рускай (у асноўным) і англійскай мовах, сярод якіх навуковая і вучэбная літаратура, а таксама папулярныя дзелавыя кнігі, якія сталі бестсэлерамі ў міжнароднай бізнес-супольнасці.

Доступ прадастаўлены да 9 снежня 2013г.

Для работы з рэсурсам запрашаем у электронную бібліятэку па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202.

Тэлефон для даведак: 8(0163)40-98-86 (унутр. 226, 176).

26.11.2013