УНИВЕРСIТЭТ

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю інфармуе аб правядзенні канферэнцыі «Павестка-2015» у рамках ПРАЕКТА «РАЗУМНЫЯ СЕТКІ»

«Разумныя сеткі» – праграма для тых, хто гатовы займацца аналітыкай прафесійна і з практычнай аддачай для Беларусі і сябе.

Удзельнікамі канферэнцыі могуць быць:

  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 35 гадоў;
  • студэнты 4-5 курсаў устаноў вышэйшай адукацыі;
  • магістранты, аспіранты;
  • спецыялісты, якія даследуюць праблемы ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, яе сацыяльна-эканамічнага развіцця, інфарматызацыі і інфармацыйнага грамадства.

Тэматычныя палі канферэнцыі:

  1. Мадэрнізацыя эканомікі Беларусі.
  2. Інфарматызацыя і фармаванне інфармацыйнага грамадства ў Беларусі.
  3. Дзяржаўная маладзежная палітыка ў Беларусі.
  4. Знешняя палітыка і ўдзел Беларусі ў глабалізацыйных працэсах.

Тэрміны правядзення канферэнцыі: 2-4 красавіка 2014 года.

Месца правядзення: установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт».

Больш падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю размешчана на старонцы групы «Павестка-2015: Беларусь» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» http://vk.com/povestka2015.

05.02.2014