.

Для бібліятэкі БарДУ ў рамках праекта «Віртуальная чытальная зала» адкрыты доступ да калекцыі перыядычных выданняў міжнароднай кампаніі East View Publications

Увазе карыстальнікаў бібліятэкі прадстаўлена база даных «Выданні па педагогіцы і адукацыі», якая змяшчае электронныя версіі расійскіх навукова-практычных часопісаў па педагогіцы і адукацыі, спецыялізаваных выданняў па адукацыі. Сярод выданняў прадстаўлены: «Вестник Московского университета. Серия 14. Психология», «Вестник Московского университета. Серия 20. Педагогическое образование», «Воспитательная работа в школе», «Воспитание дошкольников», «Педагогика», «Педагогическая техника», «Педагогическое образование и наука», «Проблемы современного образования», «Психологический журнал», «Философия образования», «Школьные технологии» і інш.

Свабодны анлайнавы доступ прадастаўляецца да 31 снежня 2014 года ў электроннай бібліятэцы ўніверсітэта. Карыстальнік мае магчымасць атрымання доступу і запампоўкі асобных нумароў газет і часопісаў або артыкулаў.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў электронную бібліятэку па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202, тэл. 40-98-86 (ўнутр. 226)

2014-02-24