УНИВЕРСIТЭТ

5 і 6 сакавіка 2014 года на базе факультэта эканомікі і права пройдуць прэзентацыйныя лекцыі для студэнтаў-юрыстаў

Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» (далей — АПУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю») (зарэгістраваная 25 сакавіка 2010 года Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, № 191411957) з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая ажыццяўляе асветніцкія, праваабарончыя функцыі і дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам.

АПУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» аказвае прававую дапамогу, кансультаванне па пытаннях правоў людзей з інваліднасцю і рэалізацыі гэтых правоў, займаецца асветніцкай дзейнасцю: праводзіць семінары і трэнінгі, круглыя сталы, рыхтуе і публікуе разнастайныя маніторынгі і даследаванні па тэме правоў людзей з інваліднасцю, ажыццяўляе іншую дзейнасць.

Адным з нашых прыярытэтных напрамкаў з’яўляецца павышэнне абароненасці людзей з інваліднасцю павышэнню даступнасці прававой дапамогі для дадзенай катэгорыі. У 2013 годзе АПУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» пачаў супрацоўніцтва з шэрагам юрыдычных клінік устаноў вышэйшай адукацыі, і мы б хацелі пашырыць дадзенае супрацоўніцтва шляхам развіцця такога праграмнага накірунку ў юрыдычных клініках, як правы людзей з інваліднасцю.

З гэтай мэтай АПУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» першапачаткова прапануе правядзенне 4 прэзентацыйных лекцый для студэнтаў-юрыстаў ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»:

  1. тэхніка ўзаемадзеяння з асаблівымі кліентамі (этыкет інваліднасці і прынцыпы, парады па ўзаемадзеянні з людзмі з інваліднасцю);
  2. дастатковы жыццёвы ўзровень і сацыяльная абарона (сацыяльнае забеспячэнне, выплаты дапамог, пераразлік пенсій, паслугі сацыяльнага работніка, рамонт жылля, прадастаўленне сацыяльнага жылля, а таксама льготы і асноўныя правы людзей з інваліднасцю);
  3. даступнасць (даступносць усіх сфер жыцця, г. зн. уключэнне чалавека з інваліднасцю абсалютна ва ўсе сферы жыцця (праца, адукацыя, ахова здароўя, правасуддзе і г. д.), уключаючы безбар’ернае асяроддзе);
  4. стратэгічныя справы на прыкладзе кейсаў АПУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».

Першыя лекцыі па 1-й і 2-й тэмах на базе факультэта эканомікі і права пройдуць 5 і 6 сакавіка 2014 года ў 11:30 у аўдыторыі 1.

26.02.2014