УНИВЕРСIТЭТ

Карыстальнікам бібліятэкі БарДУ прадастаўлены тэставы доступ да міжнароднага рэсурсу Pro Quest Technology Collection

Рэсурс уключае ў сябе магутныя тэматычныя базы дадзеных:

  • Pro Quest Advanced Technologies Databasewith Aerospace
  • Pro Quest Materials Research Database with METADEX
  • Pro Quest Engineering Research Database
  • Pro Quest Illustrata Technology
  • Pro Quest Computer Science Collection

Паўнатэкставыя   навуковыя часопісы забяспечваюць доступ да сотняў тысяч навуковых артыкулаў па ўсіх спектрах тэхнічных навук і высокіх тэхналогій у галіне інжынернай справы, матэрыялазнаўства, камп'ютарных навук, а таксама даюць інфармацыю па фізіцы, хіміі, матэматыцы, машынабудаванні, нанатэхналогіях, электроніцы, тэлекамунікацыях, аэракасмічных даследаваннях і мноству іншых дысцыплін.

Новая платформа Pro Quest, на якой размяшчаецца база дадзеных, мае рускамоўныі нтэрфейс і змяшчае самыя сучасныя сервісы для працы на велізарных масівах інфармацыі з атрыманнем максімальна дакладнага і рэлевантнага выніку, яго захавання і апрацоўкі.

Усе матэрыялы на англійскай мове. Рэсурс даступны з 3 сакавіка па 2 красавіка 2014 г.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў электронную бібліятэку па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202, тэл. 8 (0163) 40-98-86 (унутр. 226).  

28.02.2014