.

Бібліятэцы БарДУ прадастаўлены тэставы доступ да анлайн-бібліятэкі «ЛитРес»

Кампанія «ЛитРес» з'яўляецца лідарам на рынку распаўсюджвання ліцэнзійных рускамоўных электронных кніг. ЛитРес працуе з найбуйнейшымі выдавецтвамі Расіі, сярод якіх «Эксмо», «АСТ», «Олма Медыя Груп», «Рипол Класік», «Логас» і інш.

Электронныя кнігі прадстаўлены ў наступных жанрах: навука, адукацыя, бізнес-кнігі, даведнікі, публіцыстыка, сучасная проза, фэнтэзі, дэтэктывы, прыгоды, любоўныя раманы, кнігі па псіхалогіі, па камп'ютарных тэхналогіях і інш.

Тэставы доступ адкрыты з 5 сакавіка да 5 красавіка 2014 г.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў электронную бібліятэку па адрасе:  вул. Паркавая, 62, 3/202.

2014-03-05