УНИВЕРСIТЭТ

Запрашаем Вас прыняць удзел у круглым стале «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — Асноўны Закон і юрыдычны фундамент дзяржавы», які адбудзецца 12 сакавіка 2014 года ў 11:30 у вучэбна-метадычным кабінеце факультэта эканомікі і права

Штогод кафедра тэорыі дзяржавы і права факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Формай правядзення з'яўляюцца круглы стол, дыспут, дзелавыя гульні. Да ўдзелу прыцягваліся студэнты, адміністрацыя , прафесарска-выкладчыцкі састаў прававых кафедраў БарДУ, прадстаўнікі праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў.

У 2014 годзе адзначаецца  юбілейная дата прыняцця дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да 20-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на факультэце эканомікі і права плануецца правядзенне шэрагу мерапрыемстваў.

12 сакавіка 2014 г. запланавана правядзенне круглага стала «КанстытуцыяРэспублікі Беларусь — Асноўны Закон і юрыдычны фундамент дзяржавы». На  мерапрыемстве будзе прадстаўлена тэматычная выстава літаратуры, падрыхтаваная работнікамі бібліятэкі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». У мерапрыемстве прымуць удзел адміністрацыя, прафесарска-выкладчыцкі састаў  прававых кафедраў  БарДУ, студэнты 1—4-га курсаў спецыяльнасці «Правазнаўства» факультэта эканомікі і права. Правядзенне дадзенага мерапрыемства накіравана на выхаванне патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй, актывізацыю самастойнай навукова-даследчай і пазааўдыторнай работы са студэнтамі, выяўленне адораных студэнтаў спецыяльнасці «Правазнаўства», іх падтрымку і заахвочванне.

Адказным за правядзенне гэтага мерапрыемства з'яўляецца старшы выкладчык кафедры тэорыі дзяржавы і права факультэта эканомікі і права Наталля Феліксаўна Данілава (раб. тэл. 8-0163-45-78-81 , маб. 8-029-333-95-85) .

Праграма круглага стала «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Асноўны Закон і юрыдычны падмурак дзяржавы»(.doc 32.5Kb)

11.03.2014