УНИВЕРСIТЭТ

Да ўвагі студэнтаў універсітэта! 9 красавіка адбудзецца конкурс прамоўніцкага майстэрства «Майстар слова-2014»

Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» з мэтай прыцягнення ўвагі маладых  людзей, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю, да праблемы   авалодання вольным, сапраўды культурным словам, у сувязі з запатрабаваннямі сучаснага грамадства праводзіць адкрыты ўніверсітэцкі конкурс прамоўніцкага майстэрства «Майстар слова-2014».

Конкурс праводзіцца на базе ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» 9 красавіка 2014 Г. у два этапы:

  • 1-ы этап — вуснае публічнае выступленне на тэму «Знакамітыя даты і падзеі года». Працягласць — не больш за 3 хвіліны, выступленне рыхтуецца загадзя, можа суправаджацца фота-, відэа- (мультымедыяпрэзентацыяй), але без музычнага і/ці вакальнага суправаджэння.
    Дзесяць лепшых канкурсантаў выходзяць у фінал.
  • 2-і этап — конкурс «Беражыце нашу мову!»  Канкурсантам будзе прапанавана прадэманстраваць уменне правільна вымаўляць ловы, у якіх часта дапускаюцца арфаэпічныя памылкі, і знаходзіць у тэксце памылкі лексічнага і граматычнага характару.

Ацэньвае ўдзельнікаў конкурсу і падводзіць вынікі журы.

Крытэрыямі ацэнкі рытарычнага майстэрства з'яўляюцца: адпаведнасць зместу публічнай гаворкі тэме і ступень яе раскрыцця, логіка і культура гаворкі, граматнасць невербальных паводзін, арыгінальнасць падачы выказвання, уменне працаваць з аўдыторыяй, арталагічная пільнасць.

Пераможцы вызначаюцца па колькасці набраных балаў у дзвюх катэгорыях:

  1. Студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці. Канкурсанты, якія занялі тры прызавых месцы, прымуць удзел у XIV Міжнародным конкурсе прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній-2014», што адбудзецца ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь 24—25 красавіка 2014 г.
  2. Навучэнцы ліцэяў і гімназій горада Брэста і вобласці.

Пераможцы і прызёры ва ўсіх катэгорыях будуць узнагароджаны дыпломамі БрГУ імя А. С. Пушкіна і памятнымі падарункамі прафкама студэнтаў універсітэта, пераможцы-студэнты БрГУ імя А. С. Пушкіна — экскурсійнай паездкай па Беларусі.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у аддзеле выхаваўчай работы з моладдзю (вул.Войкава, 21, адм. корпус № 2, каб. 110), а таксама на факультэце славянскіх і германскіх моў (вул. Паркавая, 62, кафедра агульнага і прыкладнога мовазнаўства, каб. 405, 416).

11.03.2014