УНИВЕРСIТЭТ

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» запрашае выпускнікоў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, будучых абітурыентаў на Дзень адкрытых дзвярэй, які адбудзецца 11 красавіка 2014 года

У праграме:

  • выступленне рэктара ўніверсітэта аб перспектывах развіцця БарДУ;
  • інфармацыя адказнага сакратара прыёмнай камісіі аб умовах прыёму ў 2014 годзе;
  • канцэртная праграма студэнцкіх творчых калектываў БарДУ;
  • узнагароджанне пераможцаў штогадовай алімпіяды «Абітурыент БарДУ - 2014».

Будучыя абітурыенты змогуць даведацца:

  • аб спецыяльнасцях і ўмовах паступлення ва ўніверсітэт ў 2014 годзе;
  • аб рэпетыцыйным і цэнтралізаваным тэсціраванні ў г. Баранавічы;
  • аб падрыхтоўцы да ЦТ на падрыхтоўчых курсах БарДУ.

Пачатак – 15:00
Месца правядзення: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62, канцэртна-актавая зала.
Праезд: аўтобусы № 6, 14, 24 да прыпынку «Вуліца Паркавая».
Тэлефон для даведак: 8 (0163) 45-67-69 (прыёмная камісія).

13.03.2014