УНИВЕРСIТЭТ

Карыстальнікам бібліятэкі БарДУ адкрыты тэставы доступ да Электронна-бібліятэчнай сістэмы Znanium.com выдавецтва «ИНФРА-М»

ЭБС Znanium.com выдавецтва «ИНФРА-М» ўключае падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі і артыкулы, дысертацыі і аўтарэфераты, зборнікі навуковых прац, энцыклапедыі, даведнікі, заканадаўча-нарматыўныя дакументы, навуковую перыедыку, даступныя ў адзінай віртуальнай прасторы.

Дакументы згрупаваны ў цэласныя тэматычныя калекцыі:

  • Грамадскія навукі. Эканоміка. Права
  • Гуманітарныя навукі. Рэлігія. Мастацтва
  • Прыродазнаўчыя навукі. Матэматыка
  • Прыкладныя навукі. Тэхніка. Медыцына
  • Мастацкая літаратура

Доступ прадастаўлены да 28 красавіка 2014 г. Ўсе кнігі на рускай мове!

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на Электронную бібліятэку па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202.
Даведкі па тэл. 40-98-86 (ўнутр. 226).

31.03.2014