УНИВЕРСIТЭТ

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю інфарміруе аб правядзенні дыспуту «Грамадзянскі шлюб: “за” ці “супраць”?»

У рамках работы клуба «Маладая сям'я» на базе аддзела загса г.Баранавічы 2 красавіка (серада) у 16:00 адбудзецца дыспут «Грамадзянскі шлюб: “за” ці “супраць”?» з удзелам вядучага спецыяліста аддзела ЗАГС Бесан Святланы Аляксандраўны і настаяцеля прыходу Храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага айцом Віталія Лазоўскага.

Самая ўрачыстая частка вяселля гэта цырымонія шлюбу, якая традыцыйна праходзіць у ЗАГСе. Як і калі падаваць заяву, што для гэтага неабходна, якія акалічнасці могуць скараціць тэрмін ад моманту падачы заявы да вясельнай цырымоніі, па якіх прычынах Вам можа быцьадмоўлена ў грамадзянскай рэгістрацыі, як праходзіць цырымонія заключэння шлюбу?

Самыя поўныя адказы на ўсе пытанні Вы зможаце атрымаць на выязным дыспуце, арганізаваным педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.

01.04.2014