УНИВЕРСIТЭТ

B чытальнай зале для навуковай працы арганізавана выстава-прагляд навуковых выданняў з фонду бібліятэкі і работ выкладчыкаў кафедры сацыяльна - гуманітарных дысцыплін Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта

Напярэдадні Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Трансфармацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве ў Найноўшы час (да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь)» у чытальнай зале для навуковай працы арганізавана выстава-прагляд навуковых выданняў з фонду бібліятэкі і работ выкладчыкаў кафедры сацыяльна- гуманітарных дысцыплін Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Эпіграфам да выставы стала цытата з артыкула доктара філасофскіх навук, прафесара
Ч.С.Кірвеля «Человечество в начале третьего тысячелетия: проблемы и противоречия».

На выставе прадстаўлена больш за 150 дакументаў, якія адлюстроўваюць актуальныя праблемы трансфармацыі розных сфер сацыяльнага жыцця ўсходнеславянскіх народаў на сучасным этапе. У манаграфіях, зборніках навуковых артыкулаў, матэрыялах канферэнцый беларускія і расійскія сацыёлагі і гісторыкі разглядаюць пытанні дэмакратызацыі, сацыялізацыі і палітычнай культуры сучаснага грамадства. Сярод аўтараў – выкладчыкі БарДУ: А.В.Дземідовіч, В.І.Крывуць, А.У.Літвінскі, Л.С.Адзінец, С.А.Мудроў, В.П.Гарматны, А.В.Майсюк, І.В.Кошалева і інш.

Азнаёміцца з прадстаўленымі выданнямі можна з 14 красавіка ў чытальнай зале для навуковай працы (кабінет 3/223) і18 красавіка ў месцы правядзення канферэнцыі (кабінет 4/309).

14.04.2014