УНИВЕРСIТЭТ

З 23 па 28 ліпеня 2014 г. ва ўніверсітэце праводзіцца дадатковы набор на спецыяльнасці дзённай формы атрымання адукацыі

У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у БарДУ аб’яўляецца дадатковы набор на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў па спецыяльнасцях:

  1. 1-74 06 01 «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці»
    У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 106 ад 15 ліпеня 2014 г. пры ажыццяўленні дадатковага набору на ўказаную спецыяльнасць да станоўчых адзнак па выніках цэнтралізаванага тэсціравання адносяцца адзнакі ад 3 балаў (уключна) і вышэй.
    Колькасць вакантных месцаў: 12. 
    Уступныя экзамены: фізіка (ЦТ), матэматыка (ЦТ), руская (беларуская) мова (ЦТ). 
  2. 1-36 01 03 «Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці»
    Колькасць вакантных месцаў: 6. 
    Уступныя экзамены: руская (беларуская) мова (ЦТ) — не менш 5 балаў; фізіка (ЦТ), матэматыка (ЦТ) — не менш 10 балаў.
  3. 1-01 02 01 «Пачатковая адукацыя»
    Колькасць вакантных месцаў: 8. 
    Уступныя экзамены: руская (беларуская) мова (ЦТ) — не менш 5 балаў; матэматыка (ЦТ) — не менш 10 балаў, гісторыя Беларусі (ЦТ) — не менш 15 балаў.

Тэрміны прыёму дакументаў: з 23 па 28 ліпеня.

Тэрміны залічэння: па 29 ліпеня

22.07.2014