УНИВЕРСIТЭТ

Новыя электронныя версіі кніг і часопісаў у бібліятэцы БарДУ

Класічныя працы па сацыяльна-гуманітарных навуках, мовазнаўстве і літаратуразнаўстве, эканоміцы, праву, псіхалогіі і педагогіцы прадаставіла выдавецтва «ЛАНЬ» карыстальнікам бібліятэкі да пачатку новага навучальнага года.

Цікавасць для студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў прадставіць калекцыя поўных тэкстаў мастацкай літаратуры на мове арыгінала.

Электронна-бібліятэчная сістэма выдавецтва «ЛАНЬ» ўключае ў сябе таксама электронныя версіі шэрагу навуковых часопісаў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках, якія выдаюцца вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расіі.

Напаўненне прапанаваных калекцый пастаянна павялічваецца.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202, тэл. 40-98-86 (ўнутраны 226, 176).

20.08.2014