УНИВЕРСIТЭТ

4 верасня 2014г. бібліятэка ўніверсітэта запрашае студэнтаў і выкладчыкаў на творчую сустрэчу з Анатолем Іосіфавічам Тасмінскім. Сустрэча адбудзецца ў 10:00 у чытальнай зале новых паступленняў. Кабінет 203/3, вуліца Паркавая, д. 62.

Анатоль Іосіфавіч Тасмінскі — ваенны інжынер, пісьменнік, публіцыст, аўтар кніг «Настаўнікі. Арыенціры. Дзеянні (Зварот да мінулага для будучага)»,«Трывогі і душэўны кошт жыцця» (Літаратурны запіс успамінаў Іосіфа Тасмінскага), «Атрад», «Сімпатычныя людзі», а таксама шэрагу артыкулаў і нарысаў.

Анатоль Іосіфавіч на прыкладзе свайго жыццёвага шляху прасочвае тую ролю, якую адыгрываюць у жыцці чалавека яго настаўнікі – бацькі, настаўнікі, старэйшыя таварышы, героі кніг і кінафільмаў. Ёсць у аўтара і звышзадача: дапамагчы сваім маладым паслядоўнікам пазбегнуць хоць бы часткі пакутлівых «спроб і памылак».

А. І. Тасмінскі: «Кожны чалавек павінен напісаць сваю кнігу! Кнігу, у якой ён дзякуе сваім настаўнікам і дзеліцца сваім вопытам з нашчадкамі. Толькі для гэтага яму трэба загадзя патурбавацца аб якасці самога жыцця — старонак будучай кнігі».

04.09.2014