УНИВЕРСIТЭТ

Для карыстальнікаў бібліятэкі БарДУ адкрыты тэставы доступ да даведачнай базы дадзеных Credo Online Reference Service

Электронная база дадзеных змяшчае матэрыялы рэфератыўнага характару, сабраныя з энцыклапедый,слоўнікаў, атласаў і даведачных дапаможнікаў больш за 80 вядучых выдавецтваў, такіх як Cambridge University Press , Elsevier , Routledge , SAGE і Wiley - Blackwell .

Credo Online Reference Service уключае матэрыялы па розных галінах навукі, біяграфіі, атласы, схемы, статыстычныя матэрыялы, артыкулы з перыядычных выданняў на англійскай мове.

Скарыстацца базай дадзеных магчыма ў Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, каб. 3/202 да 30 лістапада 2014 г. Даведкі па тэл. 40-98-86 (унутраны 176, 226).

05.09.2014