УНИВЕРСIТЭТ

Паважаныя студэнты! Педагогі-псіхолагі рады паведаміць Вам, што працягваюць сваю работу клуб «Маладая сям’я» і студэнцкі псіхалагічны клуб «Ёсць нагода»

Клуб «Маладая сям'я» — супольнасць студэнтаў, якія цікавяцца аспектамі стварэння трывалай сям'і. Чакаем Вас кожную другую сераду месяца на нашых сустрэчах у зале для трэнінгаў інтэрната па вул. Убарэвіча,18 (другі паверх).

Шлюб – важны этап у жыцці чалавека, да якога трэба рыхтаваць сябе загадзя. Неабходна арыентаваць юнакоў і дзяўчат на лепшыя ўзоры ўзаемаадносін, выхоўваць у іх прыстойнасць і высакароднасць. Нароўні з прынцыповасцю неабходна фарміраваць у моладзі такія якасці, як тактоўнасць, уменне зразумець іншага, саступаць, не сварыцца па дробязях, жаданне ўладжваць канфлікты і непаразуменні інтэлігентна. Выхаванне моладзі павінна таксама складацца з набыцця ведаў і навыкаў па асабістай гігіене і сексуальнай культуры асобы.

Мэта працы клуба «Маладая сям'я» — стварэнне ўмоў для фарміравання ў моладзі пазітыўнага стаўлення да шлюбу і сямейнага жыцця, адказнага бацькоўства, установак на стварэнне поўнай духоўна і фізічна здаровай сям'і.

Студэнцкі псіхалагічны клуб «Ёсць нагода» — супольнасць студэнтаў, якія цікавяцца псіхалогіяй. Чакаем Вас кожны трэці чацвер месяца на нашых сустрэчах у зале для трэнінгаў інтэрната па вул. Убарэвiча, 18 (другі паверх).

Мэта студэнцкага псіхалагічнага клуба «Ёсць нагода» — фарміраванне і развіццё псіхалагічнай кампетэнтнасці студэнтаў.

Асноўнымі ініцыятарамі і самымі актыўнымі ўдзельнікамi клуба з'яўляюцца студэнты эканамiчнага і інжынернага профіляў.

Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці студэнцкага псіхалагічнага клуба «Ёсць нагода» з'яўляюцца:

  • стварэнне псіхалагічнай інфармацыйнай прасторы, у якой гарантуецца пэўнасць і абгрунтаванасць псіхалагічных ведаў, іх даступнасць для студэнцкай аўдыторыі;
    добраахвотнасць удзелу студэнтаў у клубе:
  • вызначэнне тэматыкі заняткаў адбываецца ў адпаведнасці з запытамі студэнтаў. Кожная сустрэча ўдзельнікаў клуба прысвечана вызначанай тэме, абранай студэнтамі;
  • папярэдняе абмеркаванне дазваляе сфармуляваць ключавыя пытанні, вакол якіх будзе разгортвацца сюжэт будучай сустрэчы;
  • рэгулярнасць правядзення пасяджэнняў клуба (не радзей аднаго разу ў месяц, за выключэннем канікул і перыядаў сесій). Спектр метадаў, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні пасяджэнняў студэнцкага псіхалагічнага клуба, досыць шырокі. Гэта могуць быць элементы тэарэтычных паведамленняў; семінары-практыкумы з выкарыстаннем інтэрактыўных формаў прадстаўлення матэрыялу; трэнінгавыя заняткі па адпаведнай тэме і іншыя метады арганізацыі, якіядазваляюць забяспечыць выкананне вызначаных мэт і задач;
  • актыўны ўдзел саміх студэнтаў у падрыхтоўцы і правядзенні сустрэч студэнцкага псіхалагічнага клуба.

З моманту адкрыцця студэнцкага псіхалагічнага клуба ў ім абмяркоўваліся наступныя тэмы:

  • «У страха вочы вялікія…»,
  • «Мужчынская і жаночая псіхалогія»,
  • «Пра каханне…»,
  • «Як ацалець у вайне з самім сабой»,
  • «Маніпуляцыя і ўплыў»,
  • «Чаму людзі хлусяць» і іншыя.
10.09.2014