УНИВЕРСIТЭТ

З 1 кастрычніка 2014 бібліятэцы БарДУ прадастаўлены тэставы доступ да электроннай бібліятэчнай сістэмы «БиблиоРоссика»

ЭБС «БиблиоРоссика» – гэта паўнатэкставая база, якая налічвае больш за 9 000 падручнікаў, манаграфій і часопісаў. У арсенале ЭБС «БиблиоРоссика» – шырокая калекцыя вучэбнай літаратуры па гуманітарных, сацыяльна-эканамічных, прыродазнаўчых і тэхнічных дысцыплінах, а таксама рэдкія і малатыражныя выданні расійскіх рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі. Падручнікі, навучальныя дапаможнікі, лекцыі і метадычныя матэрыялы па ўсіх галінах ведаў дапоўнены даведачнай літаратурай, слоўнікамі і энцыклапедыямі.

Скарыстацца рэсурсам можна ў зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202 .
Доступ прадастаўлены да 31 кастрычніка 2014 г.
Даведкі па тэл. 40-98-86 (унутраны 176, 226 ) .

03.10.2014