УНИВЕРСIТЭТ

Да юбілею універсітэта навукова-бібліяграфічны сектар бібліятэкі падрыхтаваў бібліяграфічны паказальнік «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт у перыядычным друку»

Мэта дадзенага бібліяграфічнага паказальніка – найбольш поўнае адлюстраванне публікацый аб універсітэце на рускай і беларускай мовах у перыядычным друку. На старонках паказальніка сабраны звесткі з цэнтральных, мясцовых, замежных газет і часопісаў з дня адкрыцця універсітэта.

Дадзенае выданне прызначана выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

09.10.2014