УНИВЕРСIТЭТ

20 лістапада 2014 года ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэхналогіі, эканоміка і права: актуальныя праблемы і інавацыі» (інжынернага факультэта і факультэта эканомікі і права)

Месца правядзення — вул. Пралетарская, 30
08:30 – 10:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі
10:00 – 12:00 Пленарнае пасяджэнне
12:00 – 12:30 Перапынак
12:30 – 14:00 Работа секцый
14:00 – 14:30 Падвядзенне вынікаў работы канферэнцыі на секцыйных пасяджэннях

НАВУКОВЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ КАНФЕРЭНЦЫІ

  1. Сучасныя метады і тэхналогіі атрымання і апрацоўкі матэрыялаў.
  2. Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў навуцы, адукацыі і вытворчасці.
  3. Актуальныя праблемы фізікі і матэматыкі. Забеспячэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў інжынернага профілю.
  4. Адаптыўныя падыходы да ўдасканалення вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
  5. Эканамічныя аспекты развіцця прамысловага прадпрыемства.
  6. Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін.
  7. Праблемы і перспектывы менеджменту і маркетынгу.
  8. Стан, перспектывы развіцця і практыка прымянення грамадзянскага, сямейнага і працоўнага заканадаўства.
  9. Сучасны стан і развіццё тэорыі і практыкі бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю.
  10. Аналіз практыкі прымянення і перспектывы развіцця канцэптуальных асноў крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
12.11.2014