УНИВЕРСIТЭТ

У чытальнай зале для навуковай працы 10 снежня адбудзецца прэзентацыя манаграфіі кандыдата юрыдычных навук М. В. Андрыяшкі, спецыяліста ў галіне аховы дзяцінства і сямейнага права

ПРЭС-РЭЛІЗ

Марына Васільеўна Андрыяшка – адзін з вядучых выкладчыкаў факультэта эканомікі і права ў галіне юрыспрудэнцыі. У 2005 г. з адзнакай скончыла фінансава-прававы факультэт установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Правазнаўства» з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст».

З 2005 года працавала на факультэце эканомікі і права БарДУ на пасадах выкладчыка і дацэнта кафедры грамадзянскага права і працэса. З 2013 г.з'яўляецца загадчыкам кафедры дзяржаўнага кіравання і крымінальна-прававых дысцыплін. З 2014 г.выконвае абавязкі дэкана факультэта эканомікі і права.

Марына Васільеўна Андрыяшка вучылася на факультэце права і адміністрацыі ва ўніверсітэце Марыі Складоўскай-Кюры ў г. Люблін і паспяхова прайшла шэраг навуковых стажыровак у Рэспубліцы Польшча.У 2011 г. скончыла аспірантуру ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» і павысіла сваю кваліфікацыю ў Рэспубліканскім інстытуце інавацыйных тэхналогій установы адукацыі «Беларускі нацыянальны  тэхнічны ўніверсітэт». Асобныя прапановы па ўдасканаленні шлюбна-сямейнага заканадаўства, распрацаваныя М. В. Андрыяшка, у 2012 г. былі адобраны Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і адлюстраваны ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і.

Марына Васільеўна Андрыяшка  паспяхова абараніла дысертацыю «Апека і папячыцельства над непаўналетнімі ў Рэспубліцы Беларусь».У 2013 г. ёй прысуджана вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук. Марына Васільеўна з'яўляецца аўтарам вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па сямейным, працоўным праве, праве на сацыяльнае забеспячэнне, прававой палітыцы, а таксама артыкулаў, апублікаваных у часопісах, рэкамендаваных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй (ВАК) Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

Манаграфія М. В. Андрыяшка «Апека і папячыцельства над непаўналетнімі ў Рэспубліцы Беларусь», выдадзеная ў 2014 годзе рэдакцыйна-выдавецкім аддзелам універсітэта, заняла дастойнае месца сярод навуковых выданняў выкладчыкаў БарДУ.

Тэлефоны для даведак: 40-98-86, 211 (унутр.)

04.12.2014