УНИВЕРСIТЭТ

Карыстальнікам бібліятэкі БарДУ з 1 снежня 2014 г. прадастаўляецца магчымасць працы ў пошукава-аналітычным модулі Электронна-бібліятэчнай сістэмы Znanium.com выдавецтва «Інфра-М»

Пошукава-аналітычны модуль ЭБС Znanium.com уключае сістэму інтэлектуальнага пошуку і аналізу публікацый Інфра-М.

Дадзеная сістэма навуковага пошуку спрыяе не толькі знаходжанню патрэбнай інфармацыі сярод сотняў тысяч навуковых публікацый, але таксама дае магчымасць структураваць і аналізаваць вынік. У ЭБС Znanium.com карыстальнікі могуць ажыццявіць аналіз навуковых тэкстаў, тэматычны аналіз, пошук запазычанняў.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202.

Даведкі па тэл. 40-98-86 (унутр. 226).

05.12.2014