УНИВЕРСIТЭТ

Да ўвагі абітурыентаў і іх бацькоў! Запрашаем на Дзень адкрытых дзвярэй факультэта славянскіх і германскіх моў

7 лютага 2015 года факультэт славянскіх і германскіх моў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праводзіць Дзень адкрытых дзвярэй.

У праграме:

  • выступленне дэкана факультэта з інфармацыяй аб факультэце;
  • выступленне загадчыкаў кафедр факультэта;
  • выступленне адказных за навуковую і выхаваўчую работу на факультэце;
  • адказы на пытанні аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі ў 2015 годзе.

Месца правядзення: вул. Паркавая, 62, корпус 1, аўдыторыя 108. Пачатак у 11:00.

08.01.2015