УНИВЕРСIТЭТ

З 12 студзеня 2015 г. бібліятэка ўніверсітэта прадастаўляе сваім карыстальнікам доступ да баз дадзеных «Універсітэцкая бібліятэка» і «Grebennikon»

База дадзеных «Універсітэцкая бібліятэка» электронная калекцыя рускамоўных адукацыйных рэсурсаў па філасофіі, гісторыі, паліталогіі, правазнаўстве, эканоміцы, прыродазнаўчых навуках, інфармацыйных тэхналогіях, рэлігіі, літаратуразнаўстве, філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, псіхалогіі і сацыялогіі.

База дадзеных змяшчае поўныя тэксты твораў навуковай і мастацкай літаратуры, даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый, ілюстраваных выданняў па мастацтве. Збор класічнай нямецкай літаратуры, проза, драма і паэзія класікаў англійскай і амерыканскай літаратуры, артыкулы і эсэ, а таксама аўтабіяграфічныя творы прадстаўлены як на мове арыгіналу, так і на рускай.

Электронная калекцыя налічвае больш за 20 000 кніг, карт і рэпрадукцый, твораў сусветнай мастацкай культуры.

База дадзеных «Grebennikon»  змяшчае 25 электронных часопісаў Выдавецкага дома «Гребенников» па менеджменце, фінансах, маркетынгу.

База дадзеных уключае публікацыі па шырокім коле тэм: структурны і стратэгічны менеджмент, фінансавы аналіз, кіраванне продажам, кіраванне праектамі, планаванне інвестыцый, падатковае планаванне, кадравы менеджмент, інтэрнэт-маркетынг, рэклама і інш.

Усе дакументы на рускай мове!

Скарыстацца рэсурсамі можна ў зале электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202.
Доступ прадастаўлены да 31 снежня 2015 г.
Даведкі па тэл. 40-98-86 (унутр. 226).

14.01.2015