УНИВЕРСIТЭТ

У Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі адбудзецца семінар-прэзентацыя

5 лютага 2015 г. у 11:00 рэгіянальны экалагічны цэнтр для краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы і эколага-краязнаўчае грамадскае аб'яднанне «Неруш» правядуць семінар-прэзентацыю мультымедыйнага камплекта «Крок за крокам» (The Green Steps).
Месца правядзення - Зала электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі БарДУ (г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62, 3/202).
Запрашаюцца настаўнікі школ, выкладчыкі ўніверсітэта.

29.01.2015