УНИВЕРСIТЭТ

Запрашаем абiтурыентаў на Дзень адкрытых дзвярэй у БарДУ!

Паважаныя абітурыенты!

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае вас і вашых бацькоў на Дзень адкрытых дзвярэй 20 лютага 2015 года.

У праграме:

  • выступленне рэктара ўніверсітэта і дэканаў факультэтаў;
  • інфармацыя аб спецыяльнасцях і парадку прыёму ў БарДУ ў 2015 годзе;
  • знаёмства з умовамі навучання студэнтаў у БарДУ;
  • канцэрт студэнцкіх творчых калектываў.

Пачатак – у 15:00.

Адрас: г. Баранавічы, вул.Паркавая, 62, канцэртна-актавая зала.

Тэлефон для даведак: (0163) 45-67-69.

06.02.2015