УНИВЕРСIТЭТ

Да ўвагі аддзелаў адукацыі горада і рэгіёнаў! Факультэт славянскіх і германскіх моў запрашае на размеркаванне выпускнікоў

У чэрвені 2015 года адбудзецца выпуск студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» па спецыяльнасцях: «Англійская мова. Нямецкая мова», «Нямецкая мова. Англійская мова», «Замежная мова (англійская). Інфарматыка», «Замежная мова (англійская). Беларуская мова і літаратура», «Замежная мова (англійская). Тэхналогія (абслугоўваючая праца)», «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура».

Папярэдняе размеркаванне выпускнікоў адбудзецца 25 сакавіка 2015 года ў 10:00 па адрасе: вул. Паркавая, 62, аўд. 206/1; канчатковае размеркаванне – 15 красавіка 2014 года ў 9:00 па тым жа адрасе. Запрашаем прадстаўнікоў аддзелаў адукацыі горада і рэгіёнаў.

20.02.2015