УНИВЕРСIТЭТ

Аддзел культуры і творчасці інфармуе аб правядзенні кастынгу для ўдзелу ў конкурсе інтэлекту, творчасці і прыгажосці «Міс і Містэр БарДУ-2015»

Запрашаюцца юнакі і дзяўчаты, якія жадаюць рэалізаваць свой інтэлектуальна-творчы патэнцыял і якія адпавядаюць наступным патрабаванням:

  • студэнты БарДУ 1–4-га курсаў;
  • рост: дзяўчаты – не ніжэй 168 см, юнакі – не ніжэй 170 см;
  • прыемная знешнасць і добрая спартыўная форма;
  • адсутнасць боязі сцэны;
  • валоданне пачуццём рытму;
  • не знаходзяцца ў шлюбе і не маюць дзяцей.

Кастынг пройдзе 13.03.2015 г., аўд. № 318, корпус 3 (вул. Паркавая, 62).

Час правядзення кастынгу:

  • для дзяўчат – 14:00 (мець пры сабе сукенку і туфлі на высокім абцасе);
  • для юнакоў – 15:00 (мець пры сабе пінжак).

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца па адрасе: вул. Паркавая, 62, каб. № 303, корпус 3 (аддзел культуры і творчасці).

Кантактны тэлефон: 8 (029) 795-95-92 (Вікторыя Сяргееўна)

10.03.2015