УНИВЕРСIТЭТ

Карыстальнікам бібліятэкі БарДУ прадастаўлены тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы (ЭБС) BOOK.ru

Электронна-бібліятэчная сістэма (ЭБС) BOOK.ru - гэта анлайн-бібліятэка актуальнай вучэбнай і навуковай літаратуры на рускай мове, якая ўтрымлівае больш за 5000 паўнатэкставых дакументаў. Вучэбная і даведачная літаратура прадстаўлена па наступных напрамках: эканоміка і кіраванне, інфарматыка і вылічальная тэхніка, сфера абслугоўвання, натуральныя і сацыяльна-гуманітарныя навукі. У бібліятэцы магчымы пошук інфармацыі па ўсім масіве кніг, чытанне кніг анлайн і капіраванне да 10% тэксту.

Доступ падаецца да 1 ліпеня 2015 года ў Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Тэлефон для даведак: 40-98-86 (унутр. 226).

17.03.2015