УНИВЕРСIТЭТ

Выкладчыкі і студэнты факультэта эканомікі і права 8 красавіка 2015 г. прымуць удзел у абласным вучэбна-метадычным семінары для студэнтаў «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ»

Абласны вучэбна-метадычны семінар для студэнтаў «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ» упершыню пройдзе ў г. Брэсце на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Семінар арганізуюць кафедра крымінальна-прававых дысцыплін юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна», кафедра дзяржаўнага кіравання і крымінальна-прававых дысцыплін факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.

У мерапрыемстве прымуць удзел асобы, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Правазнаўства»: студэнты юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» і факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», навучэнцы ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны каледж» і Брэсцкага філіяла Прыватнай установы адукацыі «Каледж бізнесу і права».

Праграма абласнога вучэбна-метадычнага семінара для студэнтаў «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ» знаходзіцца тут.

03.04.2015