УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэка запрашае на выставу-прагляд «Кніжны серыял», на якой прадстаўлена багатая калекцыя кніг на англійскай і нямецкай мовах

Выстава дэманструе серыі адукацыйнай, даведачнай, мастацкай літаратуры. Вялікую цікавасць уяўляюць даведачныя выданні серыі «Collins». Асаблівае месца на выставе займаюць кнігі з серыі «The Word's Classics», у якую ўвайшлі сачыненні класікаў сусветнай літаратуры.

Папулярнасцю ва ўсіх тых, хто чытае літаратуру на англійскай мове і тых, хто вывучае гэтую мову, карыстаюцца адаптаваныя выданні, сабраныя ў серыі «Penguin Popular Classiсs», «Penguin Books», «Oxford Bookworms Collection». Кнігі, выдадзеныя ў серыях « Читаем в оригинале » і «Полиглот» забяспечаны падрабязнымі лексіка-граматычнымі, лінгвакраязнаўчымі каментарыямі і англа-рускім слоўнікам.

Для тых, хто чытае на нямецкай мове і тых, хто вывучае гэтую мову, будуць цікавымі кнігі, выдадзеныя ў серыях «Mit Erlauterungen und Aufgaben», «dtf», «Немецкий клуб», «Lesebücher».

З прадстаўленымі на выставе выданнямі можна азнаёміцца ў цэнтральнай чытальнай зале (вул. Паркавая, 3/201) да 30 мая.

07.05.2015