УНИВЕРСIТЭТ

XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «Садружнасць навук. Баранавічы - 2015»

21 мая 2015 года ва ўніверсітэце адбудзецца XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «Садружнасць навук. Баранавічы - 2015».

Месца правядзення: вул. Паркавая, 62.

Парадак работы канферэнцыі:

08:30 - 10:30  Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі
10:30 - 12:30  Пленарнае пасяджэнне (аўд. № 214/4)
12:30 - 13:30  Перапынак
13:30 - 16:30  Праца секцый па наступных навуковых напрамках:

  1. Эканамічныя аспекты развіцця прадпрыемства, рэгіёну (аўд. № 202/4).
  2. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі, навуцы і тэхніцы (аўд. № 301/4).
  3. Сучасныя тэндэнцыі развіцця вытворчых тэхналогій машын і матэрыялаў (аўд. № 317/4). 
  4. Фізіка. Матэматыка (аўд. № 414/4).
  5. Правазнаўства (аўд. № 210/4). 
  6. Чалавек у грамадстве: гісторыя і сучаснасць (аўд. № 203/4). 
  7. Фарміраванне псіхолага-педагагічнай культуры ў будучых спецыялістаў у адукацыйным працэсе ўстановы вышэйшай адукацыі (аўд. № 205/4). 
  8. Псіхалогія (аўд. № 305/4). 
  9. Філалагічныя навукі (руская, беларуская мовы) (аўд. № 418/1). 
  10. Лінгвістыка (англійская, нямецкая, французская, іспанская мовы) (аўд. № 202/1). 
  11. Методыка выкладання замежнай мовы (аўд. № 207/1). 
  12. Экалогія, эколага-краязнаўчая адукацыя, ахова прыроды (аўд. № 206/4). 
  13. Фізічная культура, спорт, здаровы лад жыцця (аўд. № 206/4). 
  14. Тэхналагічная і эстэтычная адукацыя (аўд. № 204/4).
15.05.2015