УНИВЕРСIТЭТ

Для карыстальнікаў бібліятэкі БарДУ адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы ZNANIUM.COM

ЭБС ZNANIUM.COM - гэта калекцыя электронных версій поўных тэкстаў выданняў, згрупаваных па тэматычных і мэтавых прыкметах. У калекцыі прадстаўлены падручнікі, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, манаграфіі, навуковыя і навукова-практычныя часопісы па ўсіх галінах ведаў. Калекцыя папаўняецца літаратурай навукова-выдавецкага цэнтра Інфра-М і іншых аўтарытэтных кніжных выдавецтваў.

Доступ да ЭБС ажыццяўляецца ў Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62 (3/202). Тэставы доступ працягнецца да 6 лістапада 2015. Спяшайцеся! Тэлефон для даведак: 40-98-86 (унутр. 226).

12.10.2015