УНИВЕРСIТЭТ

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю інфармуе! З ліпеня 2015 па ініцыятыве Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту выходзіць рэспубліканскі штомесячны ілюстраваны часопіс «Спорт time»

Гэта першае ў рэспубліцы прафесійнае выданне, накіраванае на папулярызацыю фізічнай культуры і спорту сярод моладзі, навучэнцаў і студэнтаў. 

У аснове канцэпцыі часопіса ― апавяданні пра лёсы людзей, як выдатных спартсменаў, якія прынеслі нашай дзяржаве сусветную вядомасць, так і юных спартыўных талентаў. На старонках часопіса таксама будуць асвятляцца спартыўныя дасягненні нашай краіны, распавядацца пра навінкі спартыўнай інжынерыі, праблемы і дасягненні спартыўнай індустрыі і інш.

Выдавец часопіса «Спорт time» ― установа «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета»», якая ўпершыню аб'яўляе падпіску на часопіс.

 

28.10.2015