УНИВЕРСIТЭТ

Ва ўніверсітэце аб'яўлены конкурс студэнцкіх навукова-даследчых праектаў «Лепшы праект БарДУ»

У рамках ініцыятывы студэнцкага гавуковага таварыства ва ўніверсітэце аб'яўлены конкурс студэнцкіх навукова-даследчых праектаў «Лепшы праект БарДУ» (далей — Конкурс) па напрамках:

  • тэхнічныя навукі;
  • філалагічныя навукі.

Парадак арганізацыі і правядзення Конкурса рэгламентуе Палажэнне аб конкурсе студэнцкіх навукова-даследчых праектаў «Лепшы праект БарДУ».

Праекты, якія прадстаўляюцца ў конкурсную камісію, суправаджаюцца наступным пакетам дакументаў (гл. Палажэнне):

  • заяўка на ўдзел у конкурсе;
  • абаснаванне навукова-даследчага праекта;
  • водгук навуковага кіраўніка.

Тэрміны правядзення Конкурса:

з 12 лістапада 2015 годв па 29 снежня 2015 года — правядзенне Конкурса;

  • да 16 лістапада 2015 года — зацвярджэнне складу конкурсных камісій на факультэтах;
  • да 15 снежня 2015 года — прадастаўленне навуковых работ у конкурсныя камісіі (па напрамку «Тэхнічныя навукі» — адказнаму за навуковую работу на інжынерным факультэце Горбач Юліі Яўгенаўне, па напрамку «Філалагічныя навукі» — адказнаму за навуковую работу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганне Васільеўне);
  • да 18 снежня 2015 года — прадстаўленне конкурснымі камісіямі 5 адобраных праектаў на Навукова-тэхнічны савет універсітэта;
  • да 29 снежня 2015 года — падвядзенне вынікаў Конкурса.

Фінансаванне праектаў, якія перамаглі ў конкурсе, ажыццяўляецца ўніверсітэтам за кошт сродкаў вытворчага і сацыяльнага развіцця.

17.11.2015