УНИВЕРСIТЭТ

З 1 лістапада па 8 снежня 2015 года на факультэце славянскіх і германскіх моў праходзіць дабрачынная акцыя для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця

Акцыя называецца “КАЛЯДНАЯ СКРЫНАЧКА”. Набліжаюцца халады і марозы, а гэта значыць, што зусім хутка выпадзе снег і сапраўдная зіма прыйдзе да нас у краіну. Ты дастанеш цёплыя шкарпэткі, пачнеш насіць цёплую кофту, есці мандарыны, чакаючы самае цудоўнае сямейнае свята. Кожны год напярэдадні Каляд дзеці з сацыяльных прыютаў і дзіцячых дамоў таксама чакаюць надыходу свята. Далікатная душа кожнага дзіцяці чакае клопату і цеплыні, якія змогуць сагрэць дзіцячае сардэчка. Акцыя праводзіцца для таго, каб прынесці Каляды дзецям, пазбаўленным бацькоўскага клопату і любові.

Ты можаш сабраць свай асабісты набор неабходных для дзяцей рэчаў: шампунь, гель для душа, мыла, зубная шчотка, зубная паста, дэзадарант, мачалка, шкарпэткі, панчохі, заколкі, расчоскі, блакноты, сшыткі, карандашы, ручкі, салодкі пачастунак і інш. Мы пакладзём твой набор у Калядную скрыначку для дзіцяці. Аб сваім жаданні сабраць скрыначку паведаміце нам:

Алена  +37533 670 01 91
Карына +37529 525 89 67
Ульяна +37529 859 96 84
Вольга +37544 703 46 90

Усе сабраныя сродкі мы направім дзецям у Гарадзішчанскі дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця г. Баранавічы.

03.12.2015