.

Аб'яўляецца конкурс па адборы кандыдатаў для вылучэння ў перспектыўны кадравы рэзерв з ліку супрацоўнікаў і з ліку навучэнцаў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь:

  • з ліку супрацоўнікаў універсітэта: асобы, якія не дасягнулі 28 гадоў і займаюць пасаду катэгорыі «спецыяліст»;
  • з ліку навучэнцаў: студэнты 3—5-х курсаў дзённай формы атрымання адукацыі, а таксама магістранты ўніверсітэта.

Для рэгістрацыі кандыдату з ліку супрацоўнікаў прадастаўляць кіраўніку структурнага падраздзялення наступныя дакументы:

  • даведку-аб'ектыўку;
  • копіі дакументаў аб адукацыі, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі;
  • анкетныя дадзеныя на кандыдата ў ПКР па форме дадатку;
  • характарыстыку, якая адлюстроўвае асабістыя і прафесійна-дзелавыя якасці, вынікі практычнай дзейнасці на займаемай пасадзе;
  • фатаграфію 3*4;
  • аўтабіяграфію.

Для рэгістрацыі кандыдату з ліку навучэнцаў прадастаўляць у дэканат наступныя дакументы:

  • анкетныя дадзеныя на кандыдата ў ПКР па форме дадатку;
  • характарыстыку, якая ўтрымлівае поўную і аб'ектыўную інфармацыю аб дзелавых і асабістых і дзелавых якасцях кандыдата і адлюстроўвае канкрэтныя вынікі яго дзейнасці;
  • выпіску з заліковай кніжкі за чатыры вучэбныя семестры, якія папярэднічалі конкурсу;
  • спіс публікацый (калі такія ёсць);
  • фатаграфію 3*4;
  • аўтабіяграфію.

Тэрмін падачы дакументаў —14 дзён са дня апублікавання аб'явы.

2016-01-11