УНИВЕРСIТЭТ

У 2016 годзе прадоўжаны доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «Университетская библиотека онлайн»

У мінулым годзе ЭБС «Университетская библиотека онлайн» была адной з самых запатрабаваных баз дадзеных. Інфармацыйнымі рэсурсамі электронна-бібліятэчнай сістэмы скарысталіся больш за 430 карыстальнікаў бібліятэкі БарДУ.

«Университетская библиотека онлайн» - гэта электронная бібліятэка, якая забяспечвае доступ да поўных тэкстаў вучэбнай і навуковай літаратуры па ўсіх галінах ведаў. Рэсурс змяшчае падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, перыядычныя выданні, даведнікі, слоўнікі, энцыклапедыі, відэа - і аўдыяматэрыялы, ілюстраваныя выданні па мастацтву, мастацкую літаратуру. Каталог выданняў сістэматычна папаўняецца новай актуальнай літаратурай і ў цяперашні час змяшчае амаль 100 тыс. найменняў.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226, 176).

27.01.2016