УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ адкрыты доступ да ЭБС Znanium.сom з 21 студзеня 2016 г. тэрмінам на 1 год

Электронна-бібліятэчная сістэма (ЭБС) ZNANIUM.COM - гэта калекцыя электронных версій кніг і часопісаў вядучых расійскіх выдавецтваў: «Флинта», «Дашков и К», «БХВ-Петербург», «БИНОМ», «Златоуст», «ЮНИТИ-ДАНА», «Магистр», «Логос», «Молодая гвардия», «ИНФРА-М», «Вышэйшая школа» (Беларусь) і інш. У яе ўключаны больш за 21 000 вучэбных і навуковых дакументаў, у тым ліку 3 791 падручнік і вучэбны дапаможнік за апошнія 5 гадоў, 2 029 манаграфій, 628 паартыкульных часопісных дакументаў, больш за 100 замежных навуковых часопісаў адкрытага доступу, якія ўваходзяць у Scopus.

У ЭБС таксама ўключаны 700 дакументаў выдавецтваў вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі: МДУ імя М.В. Ламаносава, Новасібірскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта правасуддзя, Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі воднага транспарту, Вышэйшай школы менеджменту Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і інш.

Znanium.сom - гэта інавацыйны прадукт, які дынамічна развіваецца і выходзіць за рамкі базавых характарыстык ЭБС. Гэта складаная сістэма розных модуляў, якія не толькі прадастаўляюць доступ да ўсёй літаратуры выдавецкага холдынгу, але і дазваляюць праводзіць аналітычныя аперацыі над усёй інфармацыйнай базай Znanium.com, такія як сістэма інтэлектуальнага пошуку і анлайн-доступ да ўсёй літаратуры выдавецкага холдынгу.

Дакументы згрупаваны па тэматыцы:

  • Мастацкая літаратура
  • Літаратура для дзяцей і юнацтва
  • Літаратура для сярэдняй школы і абітурыентаў. Педагогіка
  • Дом, побыт, вольны час
  • Прыкладныя навукі. Тэхніка. Медыцына
  • Прыродазнаўчыя навукі. Матэматыка
  • Грамадскія навукі. Эканоміка. Права
  • Гуманітарныя навукі. Рэлігія. Мастацтва
  • Спецыяльны раздзел

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутр. 226, 176).

27.01.2016