УНИВЕРСIТЭТ

Да ўвагі аддзелаў адукацыі горада і рэгіёнаў! У сакавіку – красавіку 2016 года адбудзецца размеркаванне выпускнікоў факультэта славянскіх і германскіх моў

У чэрвені 2016 года адбудзецца выпуск студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» па спецыяльнасцях: «Англійская мова. Нямецкая мова», «Замежная мова (англійская). Інфарматыка», «Замежная мова (нямецкая). Інфарматыка», «Замежная мова (англійская). Беларуская мова і літаратура», «Замежная мова (англійская). Тэхналогія (абслугоўваючая праца)», «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура».

Папярэдняе размеркаванне выпускнікоў адбудзецца 29 сакавіка 2016 года ў 10.00 па адрасе: вул. Паркавая, 62, аўд. 206/1; афіцыйнае размеркаванне – 19 красавіка 2016 года ў 9.00 па тым жа адрасе. Запрашаем прадстаўнікоў аддзелаў адукацыі горада і рэгіёнаў.

01.02.2016