УНИВЕРСIТЭТ

Паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта! Бібліятэцы БарДУ адкрыты доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «КнигаФонд»

ЭБС «КнигаФонд» – адукацыйная электронная бібліятэка, якая ўключае ў сябе электронныя падручнікі, вучэбна-метадычныя матэрыялы, навуковыя публікацыі, запатрабаваныя пры засваенні праграм вышэйшай прафесійнай адукацыі. Доступ да ЭБС ажыццяўляецца па адзінаму лагіну і паролю ў Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62 (3/202). Доступ працягнецца да 19 мая 2016 года.

Тэлефон для даведак: 40-98-86 (унутр. 226).

17.02.2016