УНИВЕРСIТЭТ

Паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта! Бібліятэцы БарДУ прадстаўлены тэставы доступ да Нацыянальнага лічбавага рэсурсу «РУКОНТ»

Нацыянальны лічбавы рэсурс «РУКОНТ» – гэта электронна-бібліятэчная сістэма, якая ўключае ў сябе вучэбную, навуковую, мастацкую літаратуру, а таксама перыядычныя выданні і зборнікі рознай тэматыкі. ЭБС «Руконт» змяшчае падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, канспекты лекцый. Калекцыя «Перыёдыка» ўключае больш за 1000 назваў перыядычных выданняў.  Электронная бібліятэка, якая штодня абнаўляецца, дазваляе карыстальнікам быць у курсе актуальнай навуковай інфармацыі.

Доступ ажыццяўляецца па адзінаму лагіну і паролю ў зале электронных інфармацыйных рэсурсаў і з любой кропкі, дзе ёсць Інтэрнэт. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202, або па тэл. 40 98 86 (унутр. 226).

15.03.2016