УНИВЕРСIТЭТ

Літаратурна-музычная гасцёўня «Ветразь» – для Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Літаратурная сустрэча «Аб’яднаемся ў імя здароўя» адбудзецца 29 сакавіка 2016 года ў 13:20 у чытальнай зале новых паступленняў бібліятэкі БарДУ.

Госці бібліятэкі:

  1. Міхась Міхайлавіч Маліноўскі - член Саюза журналістаў СССР, Выдатнік друку Беларусі, правадзейны член Геаграфічнага таварыства пры Акадэміі навук СССР, краязнаўца, энцыклапедыст, аўтар дзясяткаў кніг на 20 мовах свету;
  2. Раіса Міхайлаўна Раманчук - паэтка, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Крыніца»;
  3. Галіна Іванаўна Ліс - мастак, паэтка, выканаўца аўтарскіх песен;
  4. Алена Міхайлаўна Кудранок - галоўны рэдактар міжнароднага навукова-папулярнага часопіса «Целитель»;
  5. Студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі – пачынаючыя паэты.

Запрашаем усіх пазнаёміцца з аматарамі сучаснай літаратуры нашага горада і з галоўным рэдактарам часопіса «Целитель», а таксама паслухаць вершы на тэму здароўя.

Вядучая літаратурна-музычнай гасцёўні «Ветразь» – Клаўдзія Трысцень.

28.03.2016